МЗС РФ: Малочнай вайны паміж Расеяй і Беларусьсю няма
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.03.2018 11:11
                    
                                 
                
                
                    Перконвала афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава.
                
                
                    
                         Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Ніякіх „ваенных дзеяньняў” паміж Расеяй і Беларусьсю па малаку й малочнай прадукцыі няма, заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава 7 сакавіка на брыфінгу ў Маскве.
„Пра гэта ў прынцыпе ня можа быць і гаворкі, узаемныя пастаўкі харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны зьяўляюцца найважнейшым артыкулам гандлю паміж нашымі краінамі, нашымі саюзнымі дзяржавамі”, — цытуе Захараву ТАСС.
Паводле яе слоў, згодна з вынікамі 2017 году расейскі імпарт зь Беларусі гэтай катэгорыі прадукцыі, у якім значную долю займаюць пастаўкі малака, павялічыўся на 12,2% да больш як 4 млрд даляраў.
„Дынаміка станоўчая. Натуральна, што пры такіх аб'ёмах гандлю часам зьяўляюцца й асобныя праблемныя моманты. Галоўнае, што яны вырашаюцца па лініі профільных органаў”, - растлумачыла Захарава.
Яна выказала ўпэўненасьць, што й гэтым разам усе пытаньні будуць урэгуляваныя. „Мы заклікаем менавіта так ацэньваць гэтую сытуацыю, устрымацца ад усялякіх жахлівых эпітэтаў, тым больш яны не адлюстроўваюць рэальную сытуацыю”, — падкрэсьліла прадстаўнік МЗС.
Менск і Масква спрабуюць урэгуляваць праблему паставак беларускай малочнай прадукцыі на расейскі рынак. Рассельгаснагляд абвясьціў пра ўвядзеньне часовых абмежаваньняў на пастаўкі такой прадукцыі, палічыўшы яе небясьпечнай. Першапачаткова абмежаваньні плянавалася ўвесьці 26 лютага, потым тэрмін быў перанесены на 6 сакавіка, пасьля — на 15-е. Перамовы на гэтую тэму працягваюцца.
belapan.com/аз