На зімовай Паралімпіядзе Беларусь прадставяць 15 спартсмэнаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.02.2018 16:10
У складзе ўсяе беларускай дэлегацыі будзе 40 чалавек.
paralympic.org
На XII зімовай Паралімпіядзе ў Пхёнчхане Беларусь прадставяць 15 спартсмэнаў (сярод іх – 6 дэбютантаў). Яны выступяць у двух відах спорту – у біятлёне і лыжных гонках. Пра гэта на ўрачыстай цырымоніі ў Менскай гарадзкой ратушы паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта краіны Алег Шэпель. Паводле яго слоў, сьцяг Рэспублікі Беларусь на адкрыцьці Паралімпіяды будзе несьці Людміла Воўчак, а капітанам каманды зьяўляецца Дзьмітрый Лобан.
У складзе беларускай дэлегацыі будзе 40 чалавек. Яна вылеціць у Паўднёвую Карэю трыма групамі – 28 лютага, 2 і 6 сакавіка.
Паралімпійскія гульні пройдуць 9-18 сакавіка. У іх паўдзельнічаюць прадстаўнікі 48 краін.
euroradio.fm/яс