Logo Polskiego Radia
Print

Са станцый менскага мэтро цалкам прыбяруць вонкавую рэкляму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.02.2018 15:37
Быў вывучаны досьвед Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Варшавы.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

Са станцый менскага мэтро цалкам прыбяруць вонкавую рэкляму
Менскі мэтрапалітэн праводзіць вялікую работу па зьмене падыходаў да разьмяшчэння вонкавай рэклямы, паведаміў на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме галоўны архітэктар горада Павел Лучыновіч, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
– Распрацаваныя і ўзгодненыя новыя варыянты рэклямнага афармленьня 10 станцый мэтрапалітэна з 29. Агульны падыход – выключэньне вонкавай рэклямы на саміх станцыях, упарадкаваньне разьмяшчэньня яе ў вэстыбюлях і на іншых аб'ектах, увядзеньне патрабаваньняў да выгляду рэклямных канструкцый, іх падсьветкі, – растлумачыў П. Лучыновіч.
Ён дадаў, што ў 2017 годзе праведзеная сурʼёзная праца па ўпарадкаваньні разьмяшчэньня і ўтрыманьня вонкавай рэклямы ў горадзе. Быў вывучаны досьвед Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Варшавы. У выніку распрацаваныя Правілы афармленьня вонкавай рэклямы ў Менску. Цяпер пасьля шматлікіх абмеркаваньняў у рабочай групе па рэклямным афармленьні сталіцы правілы праходзяць узгадненьні з зацікаўленымі ведамствамі. Таксама складзеная праграма паэтапнай рэалізацыі архітэктурна-мастацкай канцэпцыі вонкавай рэклямы.

Менскі мэтрапалітэн праводзіць вялікую работу па зьмене падыходаў да разьмяшчэння вонкавай рэклямы, паведаміў на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме галоўны архітэктар горада Павел Лучыновіч.

– Распрацаваныя і ўзгодненыя новыя варыянты рэклямнага афармленьня 10 станцый мэтрапалітэна з 29. Агульны падыход – выключэньне вонкавай рэклямы на саміх станцыях, упарадкаваньне разьмяшчэньня яе ў вэстыбюлях і на іншых аб'ектах, увядзеньне патрабаваньняў да выгляду рэклямных канструкцый, іх падсьветкі, – растлумачыў П. Лучыновіч.

Ён дадаў, што ў 2017 годзе праведзеная сурʼёзная праца па ўпарадкаваньні разьмяшчэньня і ўтрыманьня вонкавай рэклямы ў горадзе. Быў вывучаны досьвед Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Варшавы. У выніку распрацаваныя Правілы афармленьня вонкавай рэклямы ў Менску. Цяпер пасьля шматлікіх абмеркаваньняў у рабочай групе па рэклямным афармленьні сталіцы правілы праходзяць узгадненьні з зацікаўленымі ведамствамі. Таксама складзеная праграма паэтапнай рэалізацыі архітэктурна-мастацкай канцэпцыі вонкавай рэклямы.

мінск-навіны/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт