Авіякампанія Finnair пачынае лётаць у Менск
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.02.2018 17:28
                    
                    Цана білету зь фінскай сталіцы ў беларускую й назад складзе 190 эўра.
                
                         Бартавы пэрсанал авіякампаніі Finnairyoutube.com/screen
Бартавы пэрсанал авіякампаніі Finnairyoutube.com/screen
                     
Авіякампанія Finnair пачынае лётаць у Менск
Фінская авіякампанія Finnair пачынае выконваць рэйсы ў Менск.
Новы маршрут будзе адкрыты з 9 чэрвеня 2018 году. З Хэльсінкі самалёт будзе стартаваць а 9:45 (прыбыцьцё ў Менск а 11:00), зь Менску ў зваротны шлях – а 11:45 (прыбыцьцё ў Хэльсінкі – 13:00). Час вылету й прылёту – мясцовы. Цана білету зь фінскай сталіцы ў беларускую й назад складзе 190 эўра.
Рэйсы будуць выконвацца на самалётах тыпу Embraer 190, якія памяшчаюць 100 пасажыраў у двухклясавай кампаноўцы салёна.
Авіялініі Finnair плянуюць выконваць рэйс круглы год. Цяпер на згаданай трасе лётаюць самалёты «Белавія». Агулам колькасьць рэйсаў дзьвюх авіякампаніяй складзе чатыры на тыдзень.
Дзякуючы стыкоўкам праз аэрапорт Хэльсінкі можна будзе далей падарожнічаць самалётамі Finnair у Паўночную Амэрыку й гарады Азіі, на выконваньні рэйсаў у якія спэцыялізуецца авіякампанія.

вс