Мінюст прыпыніў працэс рэгістрацыі БХД
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.02.2018 13:47
                    
                                 
                
                
                    У БХД лічаць, што падобнае зацягваньне з прыняцьцем рашэньня незаконнае. 
                
                
                    
                         Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info
Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства юстыцыі Беларусі на адзін месяц прыпыніла працэс рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Гэта вынікае зь ліста Мінюста, паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Паводле яго слоў, у лісце гаворыцца, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакумэнты для прыняцьця рашэньня аб рэгістрацыі. У БХД лічаць, што падобнае зацягваньне з прыняцьцем рашэньня незаконнае. Гаворка ідзе пра сёмую спробу хрысьціянскіх дэмакратаў зарэгістраваць партыю.
Апошні ўстаноўчы зьезд БХД адбыўся 23 сьнежня 2017 года. На ім была павялічаная (да чатырох чалавек) колькасьць сустаршыняў арганізацыі. Раней аргкамітэт партыі ўзначальвалі тры сустаршыні – Георгій Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі й Павел Севярынец. Зьезд вырашыў пашырыць колькасьць сустаршыняў на яшчэ аднаго чалавека – ім стала Вольга Кавалькова.
Папярэднія ўстаноўчыя з’езды праводзіліся: у 2009 годзе, двойчы – у 2010-м, адзін раз – у 2011-м і двойчы – у 2015-м.
У сакавіку 2011 года ў інтэрвію амэрыканскай газэце The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «верагодна, ніколі ня будзе зарэгістраваная». «Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысьціянскія дэмакраты, яны бандыты», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
вс