Logo Polskiego Radia
Print

Прынятая канцэпцыя разьвіцьця веласіпеднага руху ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2018 15:37
У ёй закладзена, што да 2030 году 8-10% беларусаў будзе карыстацца роварам.
Foto: pixabay.com/CC0

У Беларусі прынятая канцэпцыя разьвіцьця роварнага руху. Яе адобрыла пастаянная камісія забесьпячэньня бясьпекі дарожнага руху пры Савеце міністраў. Паводле Менскага веласіпеднага таварыства, канцэпцыя ўтрымлівае два наборы асноўных паказчыкаў для дасягненьня – гэта паказчыкі бясьпекі і долі выкарыстаньня ровараў.

«Канцэпцыя сьведчыць аб тым, што веласіпеднаму руху пачалі надзяляць большую ўвагу на нацыянальным узроўні, – адзначыў старшыня Менскага веласіпеднага таварыства Павел Гарбуноў. Адзін з індыкатараў дакумэнту – павялічыць долю выкарыстаньня ровараў жыхарамі, як у гарадах, так і на вёсцы. Напрыклад, для вялікіх гарадоў пазначана мэта ў 8-10% да 2030 году, калі на дадзены момант у Менску каля 1% жыхароў карыстаецца дадзеным відам транспарту». На думку Гарбунова, 8-10% – гэта шмат, але дасягальна. Для прыкладу, у Бэрліне гэта каля 13-15%.

Праца па рэалізацыі канцэпцыі ўжо вядзецца. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае веласіпедны стандарт. Да канца лютага выканкамы павінны распрацаваць свае абласныя пляны па яе рэалізацыі.

www.naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт