Вярхоўны суд лічыць прысуд японскаму мастаку справядлівым
Суд нагадаў, што вайсковы рыштунак можа правозіцца праз тэрыторыю дзяржавы толькі зь ейнага дазволу.
Дзьмітры Шылаў, адвакат грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыда, асуджанага на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны перавоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, атрымаў адказ зь Вярхоўнага суду, датаваны 13 лютага 2018 году.
У скарзе ў адрас Вярхоўнага суду адвакат прасіў выпатрабаваць для вывучэньня крымінальную справу Даічы Ёшыда й вынесьці пратэст у парадку нагляду наконт адмены прысуду, які вынес суд Кастрычніцкага раёну Менска.
Паводле інфармацыі, перададзенай адвакатам, Вярхоўны суд лічыць вінаватасьць Даічы Ёшыда даказанай, а прысуд справядлівым.
„Вінаватасьць Даічы Ёшыда ў злачынствах, за якія ён асуджаны, устаноўленая”, — гаворыцца ў дакумэнце Вярхоўнага суду. Вярхоўны суд зьвяртае ўвагу, што ствольныя каробкі й затворы да вінтоўкі Мосіна, якія перавозіў Даічы Ёшыда, зьяўляюцца складовымі часткамі агнястрэльнай зброі й былі прызнаныя экспэртамі годнымі да выкарыстаньня па прызначэньні.
Суд нагадвае, што вайсковы рыштунак ці вайсковыя матэрыялы могуць правозіцца праз тэрыторыю дзяржавы толькі з адпаведнага дазволу гэтай дзяржавы. Даічы Ёшыда такога дазволу ня меў.
Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску.
15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менск і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла й сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс.
У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.
Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці.
svaboda.org/аз