У Менску абмяркоўвалі ўдзел жанчын у гісторыі Другой Рэчы Паспалітай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        08.02.2018 16:24
                    
                                 
                
                
                    «У мяне складваецца ўражаньне, што пісалі толькі пра мужчын, забываючы пра жанчын".
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску адбылася дыскусія пра тое, што ў гісторыі недаацэньваюць жанчын. Гутарка прайшла падчас прэзэнтацыі беларускага выданьня кнігі польскага аўтара пад загалоўкам «Уплывовыя жанчыны Другой Рэчы Паспалітай».
У выданьні апісаныя жыцьцё эліты і вядомыя ў міжваенныя пэрыяд асобы: Ядвіга Бэк, Марыя Дамброўская, Зофія Налкоўская. У часе сустрэчы з чытачамі польскі пісьменьнік, публіцыст і гісторык Славамір Копэр назваў таксама іншых жанчын, вядомых у Беларусі. Гэта жанчыны, якія паяўляліся ў жыцьці Адама Міцкевіча або маршала Юзэфа Пілсудскага. На думку аўтара кніжкі, іх роля ў польскай культуры ды гісторыі недаацэньваецца. «У мяне складваецца ўражаньне, што пісалі толькі пра мужчын, забываючы пра жанчын, якія адыгрывалі такую ж ролю, як мужчыны, а можа нават большую», – адзначыў Копэр.
На сустрэчу з пісьменьнікам у сталічную «Арт Сядзібу» прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку палякі, якія пражываюць у Менску.
У. Пац/нг