Logo Polskiego Radia
Print

У суботу, 17 лютага, у Менску перазахаваюць Магдалену Радзівіл

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2018 16:05
Мэцэнатка й культурная дзеячка Марыя Магдалена Радзівіл істотна падтрымлівала беларускую справу.
Марыя Магдалена РадзівілМарыя Магдалена Радзівілcommons.wikimedia.org/Public Domain

У суботу, 17 лютага, а 10-й у менскай парафіі Найсьвяцейшай Тройцы (сьв. Роха на Залатой Горцы) адбудзецца перазахаваньне парэштак Магдалены Радзівіл.
Мэцэнатка й культурная дзеячка Марыя Магдалена Радзівіл у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», газэце «Беларус», шпіталям, сельскім крамам і гэтак далей. У 1917 годзе яна ахвяравала дыямэнтавае калье на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме – грошы былі перададзены айцам марыянам у Друі.
Як расказаў Catholic.by пробашч парафіі ксёндз Юрый Санько, урна з парэшткамі Магдалены Радзівіл будзе выстаўленая для разьвітаньня ў касьцёле вечарам 16 лютага.
Паводле яго слоў, парэшткі будуць перазахаваныя ў левай частцы сьвятыні. На тым месцы будзе ўсталявана памятная шыльда й барэльеф у гонар славутай мэцэнаткі.
На ўрачыстасьць прыбудуць Мацей і Міхал Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл – Марылена Замойская.

У суботу, 17 лютага, а 10-й у менскай парафіі Найсьвяцейшай Тройцы (сьв. Роха на Залатой Горцы) адбудзецца перазахаваньне парэштак Магдалены Радзівіл.

Мэцэнатка й культурная дзеячка Марыя Магдалена Радзівіл у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», газэце «Беларус», шпіталям, сельскім крамам і гэтак далей. У 1917 годзе яна ахвяравала дыямэнтавае калье на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме – грошы былі перададзены айцам марыянам у Друі.

Як расказаў Catholic.by пробашч парафіі ксёндз Юры Санько, урна з парэшткамі Магдалены Радзівіл будзе выстаўленая для разьвітаньня ў касьцёле вечарам 16 лютага.

Паводле яго слоў, парэшткі будуць перазахаваныя ў левай частцы сьвятыні. На тым месцы будзе ўсталявана памятная шыльда й барэльеф у гонар славутай мэцэнаткі.
На ўрачыстасьць прыбудуць Мацей і Міхал Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл – Марылена Замойская.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт