У Воршы забаранілі выступаць Доўгушаву і Ясінскаму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.02.2018 12:56
                    
                                 
                
                
                    Сяргей Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі меліся з Воршы распачаць свой новы канцэртны тур.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Ганна Сьвятлова, кіраўніца Аршанскага раённага аддзелу ідэалёгіі, культуры і ў справах моладзі, забараніла выступаць музыкам Сяргею Доўгушаву і Аляксандру Ясінскаму, якія меліся менавіта з Воршы распачаць свой новы канцэртны тур.
Сяргей Доўгушаў – ураджэнец Воршы, ён хацеў на радзіме правесьці першую прэзэнтацыю альбому «Дарогі». Але ў родным горадзе яго не прынялі: спачатку адмовілі ў гарадзкім цэнтры культуры, потым – у школе мастацтваў №2.
Паводле Доўгушава, прычынаў яму не патлумачылі, толькі сказалі: «Нічога не атрымаецца».
І гэта нягледзячы нават на тое, што пра канцэрты дамаўляўся дырэктар Белдзяржфілярмоніі. Паўтарылася сытуацыя 2015 году, калі сьпеваку забаранілі канцэрт да 85-х угодкаў Уладзімера Караткевіча. Юбілей пісьменьніка-земляка сьвяткаваўся ва ўстановах культуры, але на выступ Доўгушава ў музэі Караткевіча «не знайшлося часу».
Аршанскія актывісты адзначаюць, што ў іншых гарадах – Баранавічах, Берасьці, Менску, Віцебску і Магілёве – прэзэнтацыі альбому «Дарогі» заплянаваныя без праблем. Перашкоды паўсталі толькі ў Воршы, дзе культурніцкім жыцьцём кіруе Ганна Сьвятлова.
svaboda.org/яс