Ва Ўкраіне затрымалі беларуску з базы Інтэрпола
На радзіме жанчыне пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі або ад двух да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
27 студзеня на ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску „Новыя Ярылавічы” затрымалі 34-гадовую грамадзянку Беларусі. Паўгода таму яны была абвешчаная ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Цяпер вырашаецца пытаньне пра экстрадыцыю беларускі з Украіны на радзіму.
Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзьмітрый Брылёў распавёў, што ў траўні 2016 году жыхарка Гомеля набыла для сябе ня менш за 1,3 грама марыхуаны. На наступны дзень яе затрымалі праваахоўнікі. На жанчыну пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Крымінальную справу накіравалі ў суд, але абвінавачаная зьбегла. 1 жніўня 2017 году яе абвясьцілі ў міжнародны вышук.
Цяпер украінскія праваахоўныя органы правяраюць, ці ёсьць пэрспэктыва выдачы жанчыны. Рэч у тым, што за адно й тое ж дзеяньне ў розных краінах прадугледжваюцца розныя пакараньні. Напрыклад, у Беларусі за правапарушэньне чалавеку можа пагражаць крымінальная адказнасьць, а ў суседняй краіне — толькі адміністрацыйная. У такім разе краіна, якая затрымала чалавека, павінна адмовіць у яго выдачы.

tut.by/euroradio.fm/аз