Logo Polskiego Radia
Print

Паслугамі нацпарку "Нарачанскі" карыстаецца ўсё больш турыстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2018 17:27
Толькі ў час навагодніх сьвятаў і зімовых канікул у „Нарачанскім” пасьпелі адпачыць больш за 130 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: jwvein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паслугамі нацпарку "Нарачанскі" карыстаецца ўсё больш турыстаў
Толькі ў час навагодніх сьвятаў і зімовых канікул у „Нарачанскім” пасьпелі адпачыць больш за 130 чалавек.
Паслугамі нацыянальнага парку „Нарачанскі” ў 2017 годзе скарысталіся больш як 27,3 тыс. чалавек, паведамілі ў дзяржаўнай прыродаахоўнай установе.
Паводле інфармацыі аддзела турызму „Нарачанскага”, у нумарах гасьцінічнага комплексу й гасьцявых катэджах разьмяшчаліся больш як 5,4 тыс. турыстаў, прычым амаль палавіна зь іх - гэта грамадзяне іншых дзяржаў, у тым ліку Нямеччыны, Італіі, Кітая, Латвіі, Летувы, Польшчы, Расеі, Францыі, Эстоніі. На турыстычных стаянках у прыродным навакольлі ў мінулым сэзоне адпачывалі больш за 12,4 тыс. чалавек.
Павялічылася цікавасьць да прыродна-гістарычнай спадчыны: узрасла колькасьць экскурсантаў, а таксама турыстаў, якія прайшлі па экалягічнай сьцежцы прыроднага комплексу „Блакітныя азёры”.
Ужо ў сэзоне-2018 у час навагодніх святаў і зімовых канікул у „Нарачанскім” пасьпелі адпачыць больш за 130 чалавек.
Нацыянальны парк „Нарачанскі” - адна з асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі плошчай больш за 87 тыс. га. Ён створаны ў 1999 годзе ў раёне возера Нарач на тэрыторыі пераважна Мядзельскага раёна Менскай вобласьці. У ліку задач нацыянальнага парку - прыняцьце мер па захаваньні ляндшафтаў, каштоўных прыродных комплексаў, падтрыманьні біялягічнай разнастайнасьці й генэтычнага фонду расьліннага й жывёльнага сьвету. Адметнай асаблівасьцю „Нарачанскага” зьяўляецца самая вялікая ў Беларусі курортна-аздараўленчая зона.
belta.by/аз

Паслугамі нацыянальнага парку „Нарачанскі” ў 2017 годзе скарысталіся больш як 27,3 тыс. чалавек, паведамілі ў дзяржаўнай прыродаахоўнай установе.

Паводле інфармацыі аддзела турызму „Нарачанскага”, у нумарах гасьцінічнага комплексу й гасьцявых катэджах разьмяшчаліся больш як 5,4 тыс. турыстаў, прычым амаль палавіна зь іх - гэта грамадзяне іншых дзяржаў, у тым ліку Нямеччыны, Італіі, Кітая, Латвіі, Летувы, Польшчы, Расеі, Францыі, Эстоніі. На турыстычных стаянках у прыродным навакольлі ў мінулым сэзоне адпачывалі больш за 12,4 тыс. чалавек.

Павялічылася цікавасьць да прыродна-гістарычнай спадчыны: узрасла колькасьць экскурсантаў, а таксама турыстаў, якія прайшлі па экалягічнай сьцежцы прыроднага комплексу „Блакітныя азёры”.

Ужо ў сэзоне-2018 у час навагодніх святаў і зімовых канікул у „Нарачанскім” пасьпелі адпачыць больш за 130 чалавек.

Нацыянальны парк „Нарачанскі” - адна з асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі плошчай больш за 87 тыс. га. Ён створаны ў 1999 годзе ў раёне возера Нарач на тэрыторыі пераважна Мядзельскага раёна Менскай вобласьці. У ліку задач нацыянальнага парку - прыняцьце мер па захаваньні ляндшафтаў, каштоўных прыродных комплексаў, падтрыманьні біялягічнай разнастайнасьці й генэтычнага фонду расьліннага й жывёльнага сьвету. Адметнай асаблівасьцю

„Нарачанскага” зьяўляецца самая вялікая ў Беларусі курортна-аздараўленчая зона.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт