Расея часова забараніла прадукцыю «Бабушкиной крынки»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.01.2018 17:17
У сухім малацэ, якое гэтая кампанія пастаўляе ў Расею, быў выяўлены антыбактэрыяльны прэпарат.
pixabay.com/Public Domain CC0
Расея часова забараніла прадукцыю «Бабушкиной крынки»
Рассельгаснагляд паведамляе на сваім сайце, што з 31 студзеня 2018 года ўводзяцца часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Бабушкина крынка» на тэрыторыю Расеі.
Прычынай забароны называецца тое, што ў сухім малацэ, якое гэтая кампанія пастаўляе ў Расею, быў выяўлены антыбактэрыяльны прэпарат норфлаксацын. Гэта паўторнае выяўленьне рэчыва групы хіналонаў.
Пра першыя выпадкі выяўленых небясьпечных для здароўя рэчываў у малочнай прадукцыі «Бабушкиной крынки» Рассельгаснагляд паведамляў беларускім калегам раней.

эўрарадыё/вс