Logo Polskiego Radia
Print

Дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічацца ў Беларусі з 1 лютага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.01.2018 14:21
Цяпер гэтыя выплаты пералічваюць двойчы ў год – з 1 лютага і з 1 жніўня.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дапамогі на дзяцей да трох гадоў вырастуць з 1 лютага ў Беларусі. Яны павялічацца на суму ад 33,15 да 42,62 рубля – у залежнасьці ад віду дапамогі.
Дапамога на першае дзіця з 1 лютага складзе 312,03 рубля (35% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 278,88 рубля), на другое дзіця й наступных – 356,6 рубля (40% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 318,72). Дапамога на дзіця-інваліда да трох гадоў – 401,18 рубля ў месяц (45% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 358,56 рубля).
У чэрвені ў Беларусі быў зьменены перагляд выплаты дапамог на дзяцей да трох гадоў. Цяпер гэтыя выплаты пералічваюць двойчы ў год – з 1 лютага і з 1 жніўня. Раней іх пераглядалі раз на квартал.
Рост дапамогі залежыць ад сярэдняга заробку па краіне за папярэдні квартал. У чацьвёртым квартале мінулага года сярэдні заробак вырас да 891,5 рубля.
tut.by/эўрарадыё/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт