Logo Polskiego Radia
Print

Летувісы пабудуюць у Беларусі чатыры станцыі на біягазе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2018 17:06
Дзьве станцыі на біягазе зьявяцца на Гарадзеншчыне й дзьве – на Берасьцейшчыне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летувіская кампанія пабудуе ў Беларусі чатыры цеплаэлектрастанцыі на біягазе.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця прафінансуе гэтае будаўніцтва, якім зоймецца летувіская кампанія Modus energy, што працуе ў сфэры аднаўляльнай энэргетыкі. Крэдыт банка ў памеры 15 млн даляраў складзе 60% усіх выдаткаў на праекты, астатнюю суму інвэстуе сама кампанія.

Дзьве станцыі на біягазе зьявяцца на Гарадзеншчыне й дзьве – на Берасьцейшчыне. Рэалізацыя праекту дазволіць вырабляць штогод 32 гігаваты электраэнэргіі й скароціць выкіды вуглякіслага газу ў краіне на 15 тысяч тон у год.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт