Logo Polskiego Radia
Print

У гімназіі зь беларускай мовай навучаньня будуць браць дзяцей зь іншых раёнаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2018 13:10
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі распавяла намесьніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
фота: "Віцебскі Кур'ер"

Згодна з новым указам кіраўніка краіны, школьнікі больш ня будуць здаваць экзамены, каб паступіць у пяты кляс гімназіі. Браць і ў першы, і ў пяты клясы будуць паводле тэрытарыяльнага прызнаку. Дзе прапісаны вучань, туды яго й возьмуць.

Выключэньне будзе для гімназій зь беларускай мовай навучаньня. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі 26 студзеня распавяла намесьніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

«Мы цэнім нашу беларускамоўную адукацыю, таму, каб не ствараць праблемы, для гэтых гімназій жорсткага тэрытарыяльнага прынцыпу ня будзе», – сказала віцэ-міністар.

Як цяпер будуць трапляць у гімназію, калі ўзьнікне канкурэнцыя паміж вучнямі, будуць вырашаць мясцовыя органы ўлады.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт