Logo Polskiego Radia
Print

Усе сэансы на фільм «Сьмерць Сталіна» адменены

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 15:34
Ці выйдзе стужка ў пракат пазьней і калі, Мінкульт вырашыць, як толькі атрымае копію фільма для прагляду на носьбіце.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Усе сэансы на фільм «Сьмерць Сталіна» адменены
Фільм «Сьмерць Сталіна» пакуль у Менску паказваць ня будуць – усё сэансы адменены. Ці выйдзе стужка ў пракат пазьней і калі, Мінкульт вырашыць, як толькі атрымае копію фільма для прагляду на носьбіце.
За дзень да рашэньне беларускага міністэрства Міністэрства культуры РФ прыняла рашэньне забараніць фільм да паказу на тэрыторыі Расеі. Расейскія дзеячы кіно, дэпутаты Дзярждумы, чальцы грамадзкага савета пры Мінкульце ўгледзелі ў стужцы прыкметы экстрэмізму.
Чаму адмянілі ў Беларусі? Прыватныя кінатэатры (дзяржаўныя і не плянавалі паказваць фільм) загадзя не падалі ў Міністэрства культуры фільм на так званую «просмотровку». Справа ў тым, што па законе рэспубліканская экспэртная камісія па прадухіленьні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці пры Мінкульце павінна ўсе фільмы, якія выходзяць у пракат, паглядзець загадзя. Гэта неабходна, каб пазначыць для фільма ўзроставае абмежаваньне і ў прынцыпе сказаць, ці адпавядае фільм з беларускім заканадаўствам.
Глядзець фільм у дзень прэм'еры для Мінкульта – распаўсюджаная практыка, але ў выпадку са «Сьмерцю Сталіна» ведамства пайшло на прынцып і патрабуе запіс фільма для прагляду.
Звычайна такіх пытаньняў не ўзьнікала і камісія прыходзіла ў кінатэатар на першы сэанс, калі паказваюць фільм, глядзела яго разам з усімі і давала заключэньне постфактум.
Пакуль экспэрты не паглядзяць фільм, ня можа быць прынятае рашэньне аб выдачы пракатнага пасьведчаньня. Цяпер кінатэатар вырашае з праваўладальнікам пытаньне, як даць Мінкульту фільм на падыходным носьбіце (дыску, флэшцы).

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт