Часопіс "Вожык" чакаюць цяжкія часы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.01.2018 17:24
Дзяржава перастала рэкамэндаваць яго выпісваць чыноўнікам.
www.euraradio.fm
Часопіс «Вожык» выключылі са сьпісу выданьняў, якія фінансуюцца з дзяржбюджэту. Гэта значыць, што найстарэйшае сатырычнае выданьне чакаюць нялёгкія часы. Намесьнік галоўнага рэдактара часопіса Аляксандр Каршакевіч запэўнівае, што «Вожыку» нічога не пагражае. Маўляў, проста дзяржава перастала рэкамэндаваць яго выпісваць чыноўнікам:
Па словах Каршакевіча, цяпер наклад «Вожыка» – 875 экзэмпляраў. Падпісчыкі – у асноўным бібліятэкі, хоць, натуральна, ёсьць верныя чытачы.
Адзіны сатырычны беларускі часопіс «Вожык» выходзіць з 1945 года. Цягам усёй гісторыі ён застаецца беларускамоўным. У свой час у ім працавалі народныя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.
euroradio.fm/нг