Міліцыя знайшла хуліганаў, якія зьбілі анархіста Касінерава
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        19.01.2018 15:15
                    
                    Вячаслаў Касінераў заявіў, што абвінавачаным дараваў і прэтэнзій да іх ня мае.
                
                         Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
Міліцыя знайшла хуліганаў, якія зьбілі анархіста Касінерава
Хуліганы, якія ўвечары 21 чэрвеня мінулага года зьбілі ў Маладзечне анархіста Вячаслава Касінерава і яго спадарожнікаў, знойдзеныя і ўжо асуджаныя. Пра гэта паведамляе УУС Менскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі асоб, якія маюць дачыненьне да зьбіцьця кампаніі Вячаслава Касінерава. Усіх чатырох фігурантаў затрымалі на пачатку верасьня. Хлопцам не спадабаліся зьнешні выгляд і стыль зносін двух маладых людзей і іх спадарожніц.
На судзе, які адбыўся ў канцы 2017 года, абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну і раскаяліся ў зробленым. Рашэньнем суда ўсім чацьвярым было прызначана пакарань
не ў выглядзе трох месяцаў арышту.
Вячаслаў Касінераў заявіў, што абвінавачаным дараваў і прэтэнзій да іх ня мае.
Хуліганы, якія ўвечары 21 чэрвеня мінулага года зьбілі ў Маладзечне анархіста Вячаслава Касінерава і яго спадарожнікаў, знойдзеныя і ўжо асуджаныя. Пра гэта паведамляе УУС Менскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі асоб, якія маюць дачыненьне да зьбіцьця кампаніі Вячаслава Касінерава. Усіх чатырох фігурантаў затрымалі на пачатку верасьня. Хлопцам не спадабаліся зьнешні выгляд і стыль зносін двух маладых людзей і іх спадарожніц.
На судзе, які адбыўся ў канцы 2017 года, абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну і раскаяліся ў зробленым. Рашэньнем суда ўсім чацьвярым было прызначана пакараньне ў выглядзе трох месяцаў арышту.

naviny.by/ав