14 гадоў таму пайшоў з жыцьця выдатны музыкант і сьпявак Чэслаў Немэн. Ён быў адным зь вядучых польскіх музыкантаў ХХ стагодзьдзя. Самыя вядомыя творы – гэта «Сон пра Варшаву» й «Дзіўны гэты сьвет».
Нарадзіўся будучы музыка ў Старых Васілішках у лютым 1939 года як Чэслаў Юліюш Выджыцкі, пазьней узяў псэўданім Немэн. Кажа дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімір Сінюта.
«Калі я стаў загадчыкам гэтага музэя, то Чэслаў Немэн у многім зьмяніў мяне, зьмяніў погляды на жыцьцё. Напрыклад, ён ніколі не саромеўся, што паходзіць з такога маленькага мястэчка. Калі ў яго пыталіся, адкуль ён родам, Чэслаў Немэн заўсёды адказваў: «Старыя Васілішкі». Калі ў яго пыталіся, хто для яго ёсьць аўтарытэтам, узорам у жыцьці, каго ён шануе, то ён адказваў: «Гэта мой бацька. Іншых аўтарытэтаў для мяне няма».
Чэслаў Немэн памёр 17 студзеня 2004 года ў Варшаве. Быў пахаваны на варшаўскіх могілках «Павонзкі». У родным доме Немэна ў Старых Васілішках што на Гарадзеншчыне працуе клюб–музэй яго імя, які штогод наведваюць тысячы турыстаў з усяго сьвету.
14 гадоў таму пайшоў з жыцьця выдатны музыкант і сьпявак Чэслаў Немэн. Ён быў адным зь вядучых польскіх музыкантаў ХХ стагодзьдзя. Самыя вядомыя творы – гэта «Сон пра Варшаву» й «Дзіўны гэты сьвет».
Нарадзіўся будучы музыкант у Старых Васілішках (сёньня Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці) у лютым 1939 года як Чэслаў Юліюш Выджыцкі, пазьней узяў псэўданім Немэн. Кажа дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімір Сінюта.

радыё рацыя/вс