Чэмпіянат Эўропы па біятлёне пройдзе ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
16.01.2018 16:06
Турнір адбудзецца ў лютым будучага году.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Чэмпіянат Эўропы па біятлёне ў 2019 годзе пройдзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Telegraf.by са спасылкай на прэс-службу Беларускай фэдэрацыі біятлёну.
Рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату Эўропы ў Раўбічах прыняў Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюзу біятляністаў. Спартыўны турнір павінен прайсьці з 18 па 24 лютага.
Раней выканкам Міжнароднага саюзу біятляністаў таксама вырашыў правесьці ў 2019 годзе ў Раўбічах чэмпіянат сьвету па летнім біятлёне.
telegraf.by/ап