Менскі пэнсіянер хоча стаць прэзыдэнтам Расеі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.01.2018 13:50
Віктар Талмачоў падае дакумэнты на ўсе выбары, але яшчэ ні разу не атрымліваў статус кандыдата.
Віктар ТалмачоўФота: Аляксандр Васюковіч / tut.by/euroradio.fm
У прэзыдэнты Расеі вылучаецца жыхар Менска, вядомы тым, што спрабуе зарэгістравацца кандыдатам на кожных выбарах у Беларусі – ад мясцовых да прэзыдэнцкіх. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 студзеня распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Па словах Ярмошынай, гэта пэнсіянер Віктар Талмачоў. Ён падае дакумэнты на ўсе выбары, але яшчэ ні разу не атрымліваў статус кандыдата.
Нядаўна Талмачоў падаў заяву на адрас старшыні ЦВК Расеі Эллы Памфілавай, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты Расійскай Фэдэрацыі. Ярмошына патлумачыла, што ведае пра гэтую сытуацыю, бо атрымала копію заявы беларускага прэтэндэнта.
euroradio.fm/яс