Беларусь разьлічвае на 4 млн даляраў ад «падатку на Google»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.01.2018 12:55
МПЗ чакае, што ў 2018 годзе бюджэт атрымае гэтыя грошы ад замежных кампаніяў, якія прадаюць мабільныя праграмы, музыку, электронныя фільмы і гульні.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/jensjunge
Міністэрства па падатках і зборах чакае, што у 2018 годзе бюджэт атрымае 4 млн даляраў ад увядзеньня падатку для замежных кампаніяў, якія рэалізуюць на тэрыторыі Беларусі мабільныя праграмы, музыку, электронныя фільмы і гульні.
Такая ацэнка прыводзіцца ў артыкуле прадстаўніцы МПЗ, апублікаваным у апошнім нумары часопіса «Фінансы, улік, аўдыт», які выдае Міністэрства фінансаў, паведамляе БелаПАН.
Паводле ацэнак, колькасьць такіх кампаніяў складзе каля сотні.
Прадстаўляць дэклярацыю па ПДВ, як і выплачваць падатак, неабходна будзе штоквартальна. Стаўка падатку ўстаноўленая ў памеры 20%, што адпавядае агульнай стаўцы, якая ўжываецца ў Беларусі.
Пад электронныя паслугі, пры рэалізацыі якіх павінен выплачвацца ПДВ, падпадаюць паслугі, зьвязаныя з продажам праз інтэрнэт кампутарных праграм, гульняў, музыкі, фільмаў, электронных кніг і іншага лічбавага кантэнту.
Адной з найбуйнейшых пляцовак, на якой аказваюцца такія паслугі, выступае маркетплэйс Google, таму спагнаньне ПДВ з аказаных там паслуг у народзе назвалі называць «падаткам на Google».
svaboda.org/яс