Жыхары вёскі патрабуюць экалягічны кантроль за кітайскім камбінатам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.01.2018 15:46
                    
                                 
                
                
                    Сьветлагорскі цэлюлёзна-картонны камбінат забруджвае паветра і ім «няма чым дыхаць».
                
                
                    
                         Pixabay/SD-Pictures/CC0 License
Pixabay/SD-Pictures/CC0 License
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхары вёскі Якімава Слабада скардзяцца, што Сьветлагорскі цэлюлёзна-картонны камбінат, які знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах, забруджвае паветра і ім «няма чым дыхаць».
Людзі ўжо зьвярталіся да мясцовага чынавецтва з просьбай вырашыць праблему.
Сярод асноўных скаргаў вяскоўцаў – непрыемны пах, які ідзе з камбіната і выклікае, паводле словаў людзей, боль у горле і кашаль, а ў некаторых нават ішла кроў з носа. Патрабаваньні – забясьпечыць пастаянны экалягічны кантроль за прадпрыемствам і мінімізаваць шкодныя выкіды.
Завод па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы пабудавалі па беларуска-кітайскай інвэстыцыйнай дамове. Генпадрадчык – кітайская карпарацыя САМСЕ.
Пабудаваць яго зьбіраліся яшчэ ў 2015 годзе. Аб запуску новага завода ў Светлагорску Кітай адрапартаваў у сьнежні мінулага году.
яс/Belsat.eu