У Віцебску масава перайменавалі вуліцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.01.2018 14:12
                    
                                 
                
                
                    Віцебскія дэпутаты нарабілі шмат памылак.
                
                
                    
                         Зімовы ВіцебскAliaksandr Papko/radyjo.net
Зімовы ВіцебскAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Напрыканцы году віцебскія дэпутаты адмовіліся ад перайменаваньня вуліцы і завулка Рэпіна ў гонар народнага артыста Беларусі і СССР Фёдара Шмакава, а таксама выправілі назву завулка Мікалая Сакмаркіна, бо раней прапусцілі літару «к» у прозьвішчы партызанскага камбрыга. Пра гэта пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Таксама ў Віцебску зьявіцца вуліца з Бакавая – ёй стане былая Яравая. Вырашана перайменаваць вуліцу вялікага рускага мастака Рэпіна ў Рубе – яна стане Слаўнай.
Рубаўская Мінская вуліца, згодна з першым рашэньнем, стала Даламітавай. Аднак дэпутаты Віцебскага гарсавета, робячы работу над памылкамі, раптам выявілі, што ў Рубе ўжо была Даламітавая вуліца, у выніку яе прыйшлося перайменаваць у вуліцу Геолагаў.
На гэтым дэпутаты не скончылі й вырашылі, што Дзьвінскую вуліцу ў Рубе, якую ў мінулы раз яны хацелі назваць Лазурнай, лепш назваць Крышталёвай.
nn.by/яс