«Пэрспэктыва» просіць Белстат раскрыць дадзеныя па ўкладу ІП у раздробны гандаль
РГА «Пэрспэктыва» афіцыйна зьвярнулася да старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іны Мядзьведзевай з просьбай аб прадастаўленьні дадзеных статыстыкі пра ўклад індывідуальных прадпрымальнікаў у раздробны гандаль, якіх няма ў адкрытым доступе. Ліст апублікаваны на сайце грамадзкай арганізацыі.
«Сёньня РГА«Пэрспэктыва» прадстаўляе ў асноўным інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў розьнічнага гандлю. У адрас «Пэрспэктывы» увесь час гучаць патрабаваньні ад чыноўнікаў, каб мы з лічбамі ў руках даказвалі абгрунтаванасьць прыняцьця тых ці іншых прапаноў ад нашай арганізацыі«, – адзначаецца ў лісьце.
Аднак «пры дэталёвым вывучэньні дадзенага пытаньня» «Пэрспэктыва» сутыкнулася з тым, што »сёньня ў статыстычных дадзеных няма вылучанага сэктара статыстыкі асноўных лікавых паказчыкаў канкрэтнай колькасьці ІП у розьнічным гандлі, іх выручкі ад рэалізаваных тавараў, а таксама сумы ад іх плацяжоў у бюджэт».
«Пэрспэктыва» просіць прадаставіць выдзеленыя дадзеныя па ІП у розьнічным гандлі за 2010-2017 гады ў дынаміцы: колькасьць па абласьцях і Менску; колькасьць фізычных асоб, якія прыцягваюцца па працоўных і грамадзянска-працоўных дагаворах; выручка ад рэалізацыі тавараў; сума плацяжоў у бюджэт па абласьцях і Менску; асноўныя паказчыкі гандлёвай дзейнасьці (факт запаўненьня гандлёвых месцаў і гандлёвых аб'ектаў, адведзеных індывідуальным прадпрымальнікам пад раздробны гандаль на рынках і ў гандлёвых цэнтрах).
На думку тых, хто зьвярнуўся, атрыманыя дадзеныя дазволяць РГА «Пэрспэктыва» і органам улады «лепш зразумець спэцыфіку праблем ІП, занятых у розьнічным гандлі, і зьняць многія пытаньні ў працы прадстаўнікоў гэтага віду бізнэсу ў краіне«.
РГА «Пэрспэктыва» афіцыйна зьвярнулася да старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іны Мядзьведзевай з просьбай аб прадастаўленьні дадзеных статыстыкі пра ўклад індывідуальных прадпрымальнікаў у раздробны гандаль, якіх няма ў адкрытым доступе. Ліст апублікаваны на сайце грамадзкай арганізацыі.
«Сёньня РГА«Пэрспэктыва» прадстаўляе ў асноўным інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў розьнічнага гандлю. У адрас «Пэрспэктывы» увесь час гучаць патрабаваньні ад чыноўнікаў, каб мы з лічбамі ў руках даказвалі абгрунтаванасьць прыняцьця тых ці іншых прапаноў ад нашай арганізацыі», – адзначаецца ў лісьце.
Аднак «пры дэталёвым вывучэньні дадзенага пытаньня» «Пэрспэктыва» сутыкнулася з тым, што «сёньня ў статыстычных дадзеных няма вылучанага сэктара статыстыкі асноўных лікавых паказчыкаў канкрэтнай колькасьці ІП у розьнічным гандлі, іх выручкі ад рэалізаваных тавараў, а таксама сумы ад іх плацяжоў у бюджэт».
«Пэрспэктыва» просіць прадаставіць выдзеленыя дадзеныя па ІП у розьнічным гандлі за 2010-2017 гады ў дынаміцы: колькасьць па абласьцях і Менску; колькасьць фізычных асоб, якія прыцягваюцца па працоўных і грамадзянска-працоўных дагаворах; выручка ад рэалізацыі тавараў; сума плацяжоў у бюджэт па абласьцях і Менску; асноўныя паказчыкі гандлёвай дзейнасьці (факт запаўненьня гандлёвых месцаў і гандлёвых аб'ектаў, адведзеных індывідуальным прадпрымальнікам пад раздробны гандаль на рынках і ў гандлёвых цэнтрах).
На думку тых, хто зьвярнуўся, атрыманыя дадзеныя дазволяць РГА «Пэрспэктыва» і органам улады «лепш зразумець спэцыфіку праблем ІП, занятых у розьнічным гандлі, і зьняць многія пытаньні ў працы прадстаўнікоў гэтага віду бізнэсу ў краіне».
naviny.by/ав