У Беларусі распрацоўваюць дэпазытна-закладную сыстэму звароту тары
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.01.2018 16:25
Новаўвядзеньне заснаванае на эканамічным стымуляваньні спажыўца вярнуць выкарыстаную ўпакоўку.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
У Беларусі пачалася распрацоўка механізму функцыянавання дэпазытна-закладной сыстэмы звароту тары. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Менжылкамгаса Арцём Шкрыль.
Дэпазытна-закладную сыстэму звароту тары плянуецца ўвесьці да 2020 года. Новы мэханізм закранае інтарэсы шырокага кола субʼектаў: вытворцаў напояў, абʼектаў гандлю і грамадзкага харчаваньня. Для выпрацоўкі аптымальнага варыянту яе функцыянаваньня створана рабочая група, у складзе якой прадстаўнікі органаў дзяржкіраваньня, бізнэсу, прадпрыемства «Апэратар другасных матэрыяльных рэсурсаў».
Увядзеньне дэпазытна-закладной сыстэмы звароту тары прадугледжвае Нацыянальная стратэгія па абыходжаньні з цьвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на пэрыяд да 2035 года, каардынатарам якой зьяўляецца Менжылкамгас. Новаўвядзеньне заснаванае на эканамічным стымуляваньні спажыўца вярнуць выкарыстаную ўпакоўку. Купляючы тавар ва ўпакоўцы, спажывец выплачвае за яе залог, а пры вяртаньні пустой упакоўкі ў тараматы сума гэтага закладу яму вяртаецца. Мяркуецца, што за кошт гэтага мэханізму ў паўторную перапрацоўку будзе вяртацца да 80–90% выкарыстанай упакоўкі. Дэпазытна-закладная сыстэма пасьпяхова працуе ў многіх эўрапейскіх краінах.
Наша Ніва/нг