Logo Polskiego Radia
Print

Менск намераны ўвесьці «карту беларуса»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.01.2018 11:35
Яе ўладальнікі змогуць наведваць гістарычную радзіму бязь візы.
www.gants.by

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапануюць увесьці «пасьведчаньне суайчыньніка» для выхадцаў зь Беларусі, якія пражываюць за мяжой, а таксама іх нашчадкаў. Аб гэтым паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерыя Варанецкага, дакумэнт павінен «умацаваць духоўную сувязь выхадцаў зь Беларусі з гістарычнай Радзімай».

Гаворка ідзе ня толькі пра дыяспару, але й пра тых, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод тых, хто мае беларускія карані, нямала вядомых асобаў. Напрыклад, каралева Бэльгіі Мацільда паходзіць са знакамітага шляхецкага роду Сапегаў. І такіх людзей шмат ва ўсім сьвеце. «Хочацца іх аб'яднаць вакол Беларусі, каб у людзей было разуменьне, што тут іх карані», – дадаў Валеры Варанецкі. Чакаецца, што ва ўладальніка «пасьведчаньня суайчыньніка» будуць пэўныя прэфэрэнцыі, напрыклад, магчымасьць уехаць у Беларусь бязь візы.

Дэпутаты ўпэўненыя, што такім чынам атрымаецца акумуляваць на карысьць краіны эканамічны й культурны патэнцыял беларусаў, якія жывуць за мяжой. Парляментары ўжо накіравалі свае прапановы ва ўрад, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства спорту, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт