Сьледчыя высьвятляюць абставіны гібелі інжынера ў менскім аэрапорце
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.12.2017 10:33
                    
                    Верагодна мужчына ўпаў з крыла транспартнага самалёта, калі чысьціў яго ад лёду.
                
                         Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0

                          Кастрычніцкі раённы аддзел Сьледчага камітэта Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі ў нацыянальным аэрапорце Менск 33-гадовага інжынера па тэхнічным абслугоўваньні, рамонце й эксплёатацыі авіятэхнікі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Няшчасны выпадак здарыўся раніцай 22 сьнежня. Інжынер памёр пасьля прыбыцьця мэдыкаў.
Прызначаная судова-мэдыцынская экспэртыза. Праводзіцца апытаньне відавочцаў.
Паводле інфармацыі зь інтэрнэту, мужчына ўпаў з крыла транспартнага самалёта, калі чысьціў яго ад лёду.
belapan.com/аз

аз