З палону ў Лівіі вызвалілі беларускіх мэдыкаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        27.12.2017 14:01
                    
                                 
                
                
                     Сёньня пра іх вызваленьне паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Два беларускія лекары, якія сем гадоў працавалі ў Лівіі, былі захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі.
Паводле МЗС беларускія лекары Іна Бабуш і Сяргей Здота ўжо пакінулі межы Лівіі. Захопленых беларусаў удалося вызваліць супольнымі высілкамі беларускага й расейскага бакоў, гаворыцца ў заяве МЗС.
З расейскага боку ў вызваленьні беларусаў прымалі ўдзел улады Чачні супольна з МЗС Лівіі і лівійскім Урадам нацыянальнай згоды, пры падтрымцы МЗС Расеі ў каардынацыі з МЗС Беларусі.
Чачэнскі кіраўнік Рамзана Кадыраў паведаміў, што вызваленьне беларусаў абмяркоўвалася падчас ягонай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у верасьні бягучага году.
Паводле Радыё «Свабода»/МЗС/юл