Рада Эўропы і Генэральная пракуратура Беларусі зладзілі ў Менску канфэрэнцыю 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.12.2017 10:20
                    
                                 
                
                
                    Рада Эўропы мае намер актывізаваць адносіны з усімі судовымі ўзроўнямі ў Беларусі.
                
                
                    
                         крыніца: www.en.efhr.eu
крыніца: www.en.efhr.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта 19 сьнежня ў Менску журналістам заявіў кіраўнік генэральнага дырэктарату па правах чалавека і вяршэнства права Сакратарыяту Рады Эўропы Хрыстас Якумопулас.
У Менску Хрыстас Якумопулас удзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі «Апэляцыя ў сыстэме крымінальнага права: рэальнасьць, тэндэнцыі і пэрспэктывы», арганізаванай Радай Эўропы і Генэральнай пракуратурай Беларусі. На канфэрэнцыі разглядаюцца пытаньні апэляцыі ў нацыянальным крымінальным працэсе, роля і задачы пракурора на гэтай стадыі судаводзтва, межы правоў суду другой інстанцыі, досьвед дзяржаваў-удзельніц Рады Эўропы па ўжываньні інстытута апэляцыі.
Канфэрэнцыю Якумопулас назваў «вельмі важным мерапрыемствам, сур’ёзным крокам ва ўзаемаадносінах Рады Эўропы і Беларусі». Генэральную пракуратуру ён лічыць важным партнэрам ва ўзаемаадносінах зь Беларусьсю, паведамляе БелаПАН.
svaboda.org/БелаПАН/яс