Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі бюджэт прайшоў першае чытаньне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.12.2017 14:12
Асноўныя папраўкі былі ўнесеныя пасьля нарады ў прэзыдэнта.
Foto: pixabay.com/CC0

У панядзелак у Палаце прадстаўнікоў абмяркоўвалі папраўлены бюджэт.

Папраўкі ўнесьлі пасьля нарады ў прэзыдэнта. У выніку шэраг выдаткаў бюджэту былі ўрэзаны, а рэзэрвовы фонд прэзыдэнта рэзка павялічаны.

Выдаткі бюджэту краіны на 2018 год заплянаваныя ў памеры 19,75 мільярдаў рублёў, а даходы на 20,48 мільярдаў. Гэта рост даходаў на 7,8%, – заявіў міністар фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

Дэпутатка Ганна Канапацкая пацікавілася, чаму ў параўнаньні з нулявым чытаньнем многія расходныя артыкулы скараціліся прыкладна на 10%, у тым ліку выдаткі на ЖКГ, ахова здароўя, адукацыю, сацсфэру. Пры гэтым рэзка павялічыўся рэзэрвовы фонд прэзыдэнта з 442 мільёнаў да 1,2 мільярда рублёў. Сродкі рэзэрвовага фонду прэзыдэнта выкарыстоўваюцца на фінансаваньне павялічэньня заробкаў бюджэтнікам.

Скарачэньні невялікія, а большыя сродкі зарэзэрваваныя, на тое, каб у далейшым, па выніках разьвіцьця эканомікі накіраваць іх на неадкладныя патрэбы, павышэньне заробкаў у бюджэтным сэктары, на рэалізацыю ключавых інавацыйных і інвэстыцыйных праектаў, – патлумачыў беларускі міністар фінансаў. Ён дадаў, што нічога нэгатыўнага ў гэтым няма.

Палата прадстаўнікоў прыняла праект бюджэту ў першым чытаньні.

Паводле TUT.BY/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт