Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнікі ўрадаў ЦЭІ сустракаюцца ў Менску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.12.2017 13:41
На сустрэчы старшынства ў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятыве пяройдзе ад Беларусі да Харватыі.
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

У Менску пачалася сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы (ЦЭІ).
Асноўная тэма пасяджэньня – роля краін ЦЭІ ў прасоўваньні сумяшчальнасьці і ўзаемадапаўняльнасьці розных інтэграцыйных працэсаў у Эўропе, умацаваньне эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, аб'яднаньне намаганьняў у супрацьстаяньні новым пагрозам стабільнасьці ў рэгіёне.
Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў прымуць плян дзеяньняў ЦЭІ на 2018-2020 гады. Гэты дакумэнт вызначае кірункі праектнай дзейнасьці на пэрспэктыву для краін-членаў.
На сустрэчы старшынства ў ЦЭІ пяройдзе ад Беларусі да Харватыі.
Паводле інфармацыі прэс-службы Савета міністраў Беларусі, падчас беларускага старшынства ў Менску быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – сустрэчы міністраў замежных спраў і кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат краін ЦЭІ, а таксама дзьве міністэрскія канфэрэнцыі: па пытаньнях узаемасувязі й сумяшчальнасьці ў рэгіёне ЦЭІ; па навуцы й тэхналёгіях.
Цэнтральна-Эўрапейская ініцыятыва была заснаваная ў 1989 годзе як рэгіянальны форум для супрацоўніцтва й кансультацый на палітычным, эканамічным і культурным узроўнях у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Сёньня членамі ЦЭІ зьяўляюцца 18 дзяржаў – Альбанія, Аўстрыя, Беларусь, Босьнія й Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Вугоршчына, Італія, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Сэрбія, Славакія, Славенія, Украіна.
Беларусь далучылася да ЦЭІ на паўнапраўнай аснове ў чэрвені 1996 года, а ў 2017 годзе прыняла на сябе старшынства ў арганізацыі.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт