Logo Polskiego Radia
Print

Галіна Абакунчык - ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.12.2017 15:31
Прэмія дадзеная журналістцы за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
Ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі „Журналіст году” стала Галіна Абакунчык. Photo: svaboda.orgЛяўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі „Журналіст году” стала Галіна Абакунчык. Photo: svaboda.orgPhoto: svaboda.org

Галіна Абакунчык - ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году
Прэмія дадзеная журналістцы за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
Ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі „Журналіст году” стала Галіна Абакунчык. Прэмія дадзеная за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
Галіна Абакунчык неаднаразова перасьледавалася за сваю прафэсійную дзейнасьць, заўсёды была ў цэнтры падзеяў. Галіну сёлета затрымалі за асьвятленьне „Маршу недармаедаў” у Воршы, пакаралі буйным штрафам.
Прэмію Галіне ўручыў гісторык-архівіст, былы палітвязень Зьміцер Дрозд.
„Вельмі важная салідарнасьць, безь якой вельмі цяжка працаваць. Прэміяй можна ўзнагародзіць многіх іншых журналістаў, якія працуюць у вельмі складаных умовах. Мы недарэмна працуем — мы набліжаем той час, калі Беларусь стане нармальнай краінай, калі законы будуць выконвацца, правы чалавека будуць выконвацца. Свабода — яна ўнутры нас. Жыве Беларусь!”, — сказала Галіна Абакунчык, атрымаўшы прэмію.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт