„Наша Ніва” назвала чалавека году
Выбар старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калаўра - не звычайны.
Сёлета рэдактары „НН” назвалі чалавекам году старшыню Нацыянальнага банка Паўла Калаўра й ягоную каманду — за стабілізацыю рубля й вяртаньне даверу да нацыянальнай валюты.
Летась „Наша Ніва” назвала чалавекам года стваральніцу „Імёнаў” Кацярыну Сінюк — за арганізацыю новых формаў дабрачыннасьці. У 2015 годзе — Сьвятлану Алексіевіч, першую беларуску, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію.
Выбар гэтага году — не звычайны. Звычайна пра чыноўнікаў успамінаюць, калі трэба павесіць адказнасьць за няўдачы. Тым часам, як паведамляе „Наша Ніва”, упершыню за ўсе гады незалежнасьці інфляцыя ў Беларусі складае ўсяго 6%. Стаўка па рублёвых крэдытах апусьцілася ніжэй за 10%. Стабільнасьць валюты вяртае людзям базавы давер да дзяржавы.
Пры Калаўру была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэньні грашовай масы — кажучы па-простаму, устаноўлены ліміт на друк грошай.
За 11 месяцаў 2017 года, напрыклад, рост шырокай грашовай масы ў эканоміцы склаў каля 8%, хаця раней бывала й па 100%, і па 200%.
Стаўка рэфінансаваньня ў 2017-м паніжалася 8 разоў і цяпер складае 11% проці 25% у 2015 годзе.
У правільнасьці такой палітыкі Калаўр пераканаў Аляксандра Лукашэнку.
nn.by/аз
Сёлета рэдактары „НН” назвалі чалавекам году старшыню Нацыянальнага банка Паўла Калаўра й ягоную каманду — за стабілізацыю рубля й вяртаньне даверу да нацыянальнай валюты.
Летась „Наша Ніва” назвала чалавекам года стваральніцу „Імёнаў” Кацярыну Сінюк — за арганізацыю новых формаў дабрачыннасьці. У 2015 годзе — Сьвятлану Алексіевіч, першую беларуску, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію.
Выбар гэтага году — не звычайны. Звычайна пра чыноўнікаў успамінаюць, калі трэба павесіць адказнасьць за няўдачы. Тым часам, як паведамляе „Наша Ніва”, упершыню за ўсе гады незалежнасьці інфляцыя ў Беларусі складае ўсяго 6%. Стаўка па рублёвых крэдытах апусьцілася ніжэй за 10%. Стабільнасьць валюты вяртае людзям базавы давер да дзяржавы.
Пры Калаўру была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэньні грашовай масы — кажучы па-простаму, устаноўлены ліміт на друк грошай.
За 11 месяцаў 2017 года, напрыклад, рост шырокай грашовай масы ў эканоміцы склаў каля 8%, хаця раней бывала й па 100%, і па 200%.Стаўка рэфінансаваньня ў 2017-м паніжалася 8 разоў і цяпер складае 11% проці 25% у 2015 годзе.