ФХБ выступіла за ўдзел расейскай хакейнай каманды ў Алімпіядзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.12.2017 15:11
Расейскай зборнай па хакеі пагражае адхіленьне ад зімовай Алімпіяды ў сувязі з допінгавым скандалам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StrategicWebDesign_Net/pixabay.com/CC0 Public Domain
ФХБ выступіла за ўдзел расейскай хакейнай каманды ў Алімпіядзе
Расейскай зборнай па хакеі пагражае адхіленьне ад зімовай Алімпіяды ў сувязі з допінгавым скандалам.
Хакейная каманда Расеі вартая таго, каб выступіць на зімовай Алімпіядзе 2018 году ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве, зь якой выступіла Фэдэрацыя хакея Беларусі.
„Асацыяцыя „Фэдэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь” падтрымлівае зварот нацыянальных хакейных асацыяцый і заяву Міжнароднай Фэдэрацыі хакея аб удзеле Расеі ў Зімовых Алімпійскіх гульнях у Карэі. Мы перакананыя, што нацыянальная зборная Расеі ў поўнай меры заслугоўвае быць у Карэі, улічваючы адсутнасьць якіх-небудзь прэтэнзій да яе хакеістаў. Лічым, што ўсе „чыстыя” спартсмэны мусяць мець магчымасьць удзелу ў спаборніцтвах”, — гаворыцца ў заяве ФХБ.
Расейскай зборнай па хакеі пагражае адхіленьне ад зімовай Алімпіяды ў сувязі з допінгавым скандалам у расейскім спорце. Канчатковае рашэньне наконт допуску расейскай каманды прыме Міжнародны алімпійскі камітэт на паседжаньні выканкама 5-7 сьнежня.
euroradio.fm/аз