Logo Polskiego Radia
Print

Паводле глябальнага індэксу якасьці жыцьця-2017 Беларусь – 95-я са 149-і

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2017 15:34
Найгорш за ўсё ў Беларусі выглядаюць справы ў галіне дзяржаўнага кіраваньня – 134-е месца.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Legatum Prosperity Index апублікаваў вынікі 149 краін сьвету ў галіне якасьці жыцьця паводле дзевяці асноўных парамэтраў. Месца ў рэйтынгу вызначаецца сумай пунктаў, набраных у кожнай з тых катэгорый. У аніводнай зь іх Беларусь ня здолела патрапіць нават у топ-40. Рэйтынг складаецца шляхам апытаньня жыхароў усіх краін, якія даступныя дасьледчыкам.

Найгорш за ўсё – паводле апытаных – у Беларусі выглядаюць справы ў галіне дзяржаўнага кіраваньня – 134-е месца. Ненашмат лепш – асабістая свабода (133) і сацыяльны капітал (129). Адносна неблагая сытуацыя толькі ў адукацыі – 43-е месца.

Для суцяшэньня можна дадаць, што ў рэгіёне Беларусь не найгоршая. За Беларусьсю знаходзяцца Расея – 101-е месца, і Украіна – 112-е.
А найлепшыя краіны для жыцьця ў гэтым годзе – Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Швэйцарыя, Швэцыя, Галяндыя, Данія, Канада, Аўстралія й Вялікабрытанія.

Legatum Prosperity Index складаецца для ацэнкі сусьветнага багацьця й дабрабыту. Праводзіцца аналітычным цэнтрам са штаб-кватэрай у Лондане Legatum Institute з 2008 года.

наша ніва/вс





Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт