З сёньняшняга дня вадзіцелі абавязаныя выкарыстоўваць зімовыя шыны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.12.2017 09:16
                    
                                 
                
                
                    За парушэньне гэтага патрабаваньня прадугледжана адказнасьць – штраф да адной базавай велічыні. 
                
                
                    
                         Zdjęcie ilustracyjneBild: pixabay
Zdjęcie ilustracyjneBild: pixabay
                     
                
                
                
               
                
                         Згодна з правіламі дарожнага руху, у Беларусі з 1 сьнежня па 1 сакавіка вадзіцелі павінны ў абавязковым парадку выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях.
Як паведамілі ва УДАІ МУС, гэтае патрабаваньне тычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай (ТДАМ) да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з ТДАМ звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусаў да 5 тон. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара ня менш за 4 мм.
За парушэньне гэтага патрабаваньня ПДР прадугледжана адказнасьць паводле ч. 3 арт. 18.12 КоАП Беларусі – штраф да адной базавай велічыні. За паўторнае парушэньне на працягу года на кіроўцу накладаецца штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае 23 рублі).
БелаПАН/яс