У Беларусі ствараецца альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.11.2017 11:02
                    
                                 
                
                
                    Новая арганізацыя будзе адрозьнівацца ад існуючага аб’яднаньня «Маці салдатаў».
                
                
                    
                         Фота: Міністэрства абароны Беларусі
Фота: Міністэрства абароны Беларусі
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта ў інтэрвію «Народнай волі» паведаміла праваабаронца Натальля Басалыга-Гарачка. Яна кажа, што новая арганізацыя будзе адрозьнівацца ад існуючага аб’яднаньня «Маці салдатаў», якую называе «ручным падразьдзяленьнем Міністэрства абароны».
Басалыга-Гарачка кажа, што была 1 лістапада ў Генштабе Мінабароны, выклала і абгрунтавала ідэю пра альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці – «паставіла вайскоўцаў перад фактам», што той будзе створаны. У Мінабароны, кажа яна, «сустрэла паразуменьне». Афіцыйнага адказу яна чакае на пачатку сьнежня.
Праваабаронца адзначае, што сьмерць Аляксандра Коржыча ў Печах паказала праблемы ў беларускім войску. Нядаўна з войска вярнуўся яе ўласны сын Іван: малады чалавек дагэтуль «выходзіць з армейскага стану», бо «быццам быў не ў арміі, а ў турме».
Камітэт пойдзе на дзяржаўную рэгістрацыю і мае працаваць разам з Мінабароны над паляпшэньнем умоваў службы, кажа праваабаронца, і «ні ў якім разе не зьбіраецца ганьбіць войска».
euroradio/яс