Logo Polskiego Radia
Print

Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў мэдаль «Заслужаны міратворац»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.11.2017 15:53
Мэдаль быў уручаны іерарху 24 лістапада Беларускім фондам міру.
фота: catholic.by

24 лістапада Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў мэдаль «Заслужаны міратворац» ад Беларускага фонду міру.

Мэдаль быў уручаны іерарху падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі фонду ў Мітрапалітальнай курыі.

«Справа захаваньня міру была важнай ва ўсе часы, – адзначыў арцыбіскуп у камэнтарыі Catholic.by. – Сёньня яна важная яшчэ больш, бо сёньня, як кажа папа Францішак, фрагмэнтарна Трэцяя сусьветная вайна ўжо ідзе, толькі яе фронт нябачны і можа праходзіць у розных кропках плянэты».

Паводле слоў мітрапаліта, падчас сустрэчы з дэлегацыяй Беларускага фонду міру ён адзначыў вялікую ўвагу, якую Каталіцкі касьцёл надзяляе справе захаваньня міру асабліва пасьля Другога Ватыканскага Сабору.

«Мір – гэта ня толькі калі пушкі маўчаць, ён з намі, калі ў нашых сэрцах прабывае супакой. Што можа зрабіць Касьцёл дзеля захаваньня міру – найперш маліцца», – падкрэсьліў арцыпастыр.

Іерарх дадаў, што кожны год 1 студзеня паўсюдны Касьцёл адзначае Міжнародны дзень міру (супакою). Адмыслова да гэтага дня сваё пасланьне да вернікаў публікуе і Папа рымскі.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт