Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніком менскай міліцыі будзе начальнік турмаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.11.2017 15:08
Сяргей Дарошка да гэтага пяць гадоў узначальваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.
foto: tv.sb.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніка менскага ГУУС. Ім стаў Сяргей Дарошка, які да гэтага пяць гадоў узначальваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

У падпарадкаваньні ДВП знаходзіцца пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі – гэта турмы, «хіміі», ЛПП.

Цікава, што папярэднік Дарошкі Аляксандар Барсукоў да прызначэньня галоўным міліцыянэрам Менска таксама ўзначальваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

Што тычыцца Сяргея Дарошкі, то ён зьяўляецца выпускніком факультэта ўнутраных войскаў МУС. Быў камандзірам канвойнай брыгады ў Баранавічах.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт