МВФ рэкамэндуе ўладам Беларусі адмовіцца ад «па 500» да канца года
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.11.2017 18:02
                    
                                 
                
                
                    Акрамя таго, Міжнародны валютны фонд рэкамэндуе ўладам Беларусі адмяніць дэкрэт №3 аб сацыяльным утрыманстве.
                
                
                    
                         Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускім уладам варта адмяніць мэтавы паказчык давядзеньня сярэдняй зарплаты па краіне да 1000 рублёў да канца 2017 года й карэктаваць яе ў залежнасьці ад прадукцыйнасьці працы. Такая рэкамэндацыя ўтрымліваецца ў прэс-рэлізе Міжнароднага валютнага фонду, выпушчаным па выніках працы ў Беларусі чарговай місіі.
У МВФ патлумачылі, што для дасягненьня мэтавага паказчыка па зарплаце спатрэбяцца значныя выдаткі прадпрыемстваў на аплату працы, якія будуць для іх непасільнымі ў бягучай сытуацыі.
Акрамя таго, Міжнародны валютны фонд рэкамэндуе ўладам Беларусі адмяніць дэкрэт №3 аб сацыяльным утрыманстве.
тэлеграф/вс