Logo Polskiego Radia
Print

Беларуса ўзнагародзілі ўкраінскім мэдалём «За адвагу»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.11.2017 16:20
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў узнагароджаны за ўдзел у баях пад Аўдзееўкай.
Аляксандар Малчанаў. Фота: ex-press.byАляксандар Малчанаў. Фота: ex-press.byex-press.by

Ураджэнец Барысава былы палітвязень Аляксандар Малчанаў узнагароджаны ўкраінскім мэдалём «За відвагу» («За адвагу»). Беларуса ўзнагародзілі за ўдзел у баях пад горадам Аўдзееўка. Пра гэта паведамляе барысаўскі сайт ex-press.by

Аляксандар Малчанаў удзельнічаў у баях у Аўдзееўскай прамзоне і ўтрымліваў адну з адваяванай у баевікоў ДНР пазыцый у раёне данецкай фільтравальнай станцыі.

У пачатку 2000-х гадоў Аляксандар Малчанаў быў актывістам руху «Зубр». Малады чалавек удзельнічаў у маніфэстацыі 19 сьнежня 2010 году. За тое, што ён сарваў сьцяг з будынку КДБ, Аляксандар быў асуджаны на тры гады калёніі.

Пасьля таго як Малчанаў выйшаў з-за кратаў, ён не мог уладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, заводзе «Гідраўзмацняльнік» і БАТЭ.

У 2014 годзе Малчанаў пераехаў ва Украіну, дзе па кантракце ўступіў у ва ўкраінскую армію.

Мэдаль «За відвагу» – гэта недзяржаўная ўзнагарода, якую ўручае грамадзкая арганізацыя «Краіна». Мэдалём узнагароджваюць байцоў і валянцёраў, якія праявілі мужнасьць і адвагу ў гарачых кропках Антытэрарыстычнай апэрацыі.

ex-press.by/euroradio.fm/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт