У Баранавічах мужчыны спрабавалі абмяняць сэрбскі дынар пад выглядам эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.11.2017 18:08
Паводле іх словаў, яны не падазравалі, што купюры несапраўдныя.
фота з сайта naviny.by
Адразу два факты спробы абмену сэрбскіх дынараў пад выглядам эўра былі зафіксаваныя ў Баранавічах. Абодва разы банкаўскія працаўнікі праявілі пільнасьць і паведамілі ў міліцыю.
Як паведамляецца, спачатку 26-гадовы мужчына паспрабаваў абмяняць купюру ў «200 эўра», а затым іншы гараджанін трапіўся на здачы ў абменьнік «500 эўра».
Першы ў ходзе разбору распавёў, што гэтую банкноту набыў у Крыме ў прыватнай гандлёвай кропцы, а другі, што знайшоў на вуліцы.
Паводле іх словаў, яны не падазравалі, што купюры несапраўдныя.
У ходзе праведзенай экспэртызы высьветлілася, што канфіскаваныя купюры зьяўляюцца сэрбскімі грашыма, першапачатковы зьмест якіх зьменена шляхам падчысткі некаторых рэквізытаў і нанясеньня новых малюнкаў каляровым кроплева-струмянёвым друкам.
Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку па гэтым факце.
naviny.by/вс