Logo Polskiego Radia
Print

Тадэвуш Кандрусевіч: Кастрычніцкая рэвалюцыя - экзыстэнцыяльная катастрофа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.11.2017 13:44
Мітрапаліт таксама заклікаў вернікаў імкнуцца да таго, каб зрабіць 1 і 2 лістапада выходнымі.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевічфота: catholic.by

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю экзыстэнцыяльнай катастрофай. 1 лістапада ў вечаровай імшы ён згадаў пра 100-гадовы юбілей бальшавіцкага перавароту, які адбыўся ў Расеі, але прынёс незьлічоныя пакуты беларускаму народу.

Кандрусевіч заўважыў, што 7 лістапада, калі (паводле новага стылю) адбылася рэвалюцыя, дагэтуль застаецца ў Беларусі выходным днём. Пры гэтым 1 і 2 лістапада, калі католікі адзначаюць Дзень усіх сьвятых і Дзень памяці памерлых, застаюцца працоўнымі. Мітрапаліт заклікаў вернікаў імкнуцца да таго, каб зрабіць 1 і 2 лістапада выходнымі.

Акрамя таго, падчас імшы Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў маліцца за тых, хто забыты, хто не пасьпеў нарадзіць дзяцей, загінуў у Курапатах, Трасьцянцы, савецкіх і нацысцкіх лягерах.

Напярэдадні, 31 кастрычніка, іерарх наведаў Курапаты й Трасьцянец, дзе памаліўся за забітых людзей.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт