Зьнешні дзярждоўг Беларусі дасягнуў новага гістарычнага максымуму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.10.2017 13:50
                    
                                 
                
                
                    Дзярждоўг Беларусі (у адносінах да ВУП) набліжаецца да парога эканамічнай бясьпекі. 
                
                
                    
                         Парламент БілорусіWikipedia/EugeneZelenko
Парламент БілорусіWikipedia/EugeneZelenko
                     
                
                
                
               
                
                         Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў 16,3 млрд даляраў ЗША. З пачатку года ён павялічыўся на 2,7 млрд даляраў, або на 19,5%, паведамляе Міністэрства фінансаў. Цяперашні памер зьнешняга дзярждоўгу зьяўляецца гістарычным максымумам для Беларусі.
Як адзначаюць экспэрты, Беларусь даўно трапіла ў даўгавую пятлю – сытуацыю, калі новыя пазыкі накіроўваюцца на абслугоўваньне і пагашэньне старых. Таму, нягледзячы на значныя штогадовыя выплаты, зьнешні дзярждоўг Беларусі не скарачаецца, а толькі расьце. Сукупныя штогадовыя плацяжы па валютным дзярждоўгу ўжо некалькі гадоў перавышаюць 3 млрд даляраў. Беларуская эканоміка не ў стане генэрыраваць такую колькасьць замежнай валюты, таму даводзіцца пастаянна пазычаць, канстатуюць экспэрты.
Дзярждоўг Беларусі (у адносінах да ВУП) набліжаецца да парога эканамічнай бясьпекі. Так, яшчэ на 1 мая 2017 года без уліку наступных буйных запазычаньняў дзярждоўг складаў 38,6% да ВУП пры парогавым значэньні 45%. Пастаянны рост дзяржаўнага доўгу стаў сур'ёзнай праблемай для бюджэту.
У 2018 годзе Беларусі трэба накіраваць на выплаты па дзярждоўгу 3,7 млрд даляраў (супраць 3,4 млрд у 2017-м).
belapan.com/яс