Публічныя лекцыі па літаратуры пачаліся ў Менску
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.10.2017 13:23
Напярэдадні абмяркоўвалі сусьветнавядомы раман Гюстава Флабэра «Мадам Бавары».
Публічныя лекцыі па літаратуры пачаліся ў Менску
Альбер Камю, Джон Фаўлз, Айн Рэнд, Уладзімір Набокаў і ня толькі. У Менску пачаўся курс публічных лекцый па літаратуры. Паслухаць прафэсійных выкладчыкаў і проста аматараў, падзяліцца сваімі ўласнымі думкамі наконт любімых твораў і аўтараў можа любы жадаючы. Напярэдадні абмяркоўвалі сусьветнавядомы раман Гюстава Флабэра «Мадам Бавары», сьпікерам выступіла беларуская паэтка Вальжына Морт.
Гэта першая з літаратурных сустрэч, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС.
Праграма лекцый атрымалася разнастайная. Ужо на наступным тыдні 30 кастрычніка пра кнігу «Чужаніца» францускага пісьменьніка Камю распавядзе Максім Жбанкоў. Літаратурныя сустрэчы для ўсіх жадаючых працягнуцца да 11 сьнежня. Такім чынам, за два месяцы можна прачытаць або наноў адкрыць для сябе восем знакамітых кніг. Усе творы можна знайсьці ў Мабільнай бібліятэцы МТС – book.mts.by, першыя тры дні карыстацца сэрвісам можна бясплатна.
Лекцыі праходзяць па панядзелках а 19-й гадзіне ў прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А). Набыць квіткі можна на bezkassira.by, падрабязная інфармацыя – у суполках FB і VK: booksterby і па тэлефоне: +375 29 1060454.

Тэлеграф/ав