Logo Polskiego Radia
Print

Віталь Рымашэўскі: Будзем змагацца за вызваленьне ўсіх палітвязьняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2017 15:21
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя вітае вызваленьне палітвязьня Аляксея Мілюкова.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Віталь Рымашэўскі: Будзем змагацца за вызваленьне ўсіх палітвязьняў
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя вітае вызваленьне палітвязьня Аляксея Мілюкова.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя вітае вызваленьне палітвязьня Аляксея Мілюкова. Аляксей выйшаў на волю ў пятніцу 21 кастрычніка, адбыўшы тры гады ў зьняволеньні.
Вызваленьне Аляксея Мілюкова пракамэнтаваў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
„Мы вельмі рады, што на аднаго палітвязьня ў Беларусі стала менш. У Аляксея ў калёніі былі спагнаньні, якія маглі паслужыць падставай для адміністрацыі калёніі падоўжыць яму тэрмін зьняволеньня. Добра, што гэтага не адбылося. Мы ўдзячныя таксама нашым міжнародным партнэрам, якія выступалі ў падтрымку й за салідарнасьць з Аляксеем Мілюковым”, - заявіў Віталь Рымашэўскі.
Ён нагадаў, што падчас візыту ў Беларусь 2016 годзе прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль, генэральны сакратар Антоніё Лопес агучвалі патрабаваньні да беларускіх уладаў вызваліць Аляксея.
У верасьні 2017 году палітычная асамблея Эўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем вызваліць яго й іншых палітычных зьняволеных.
„Будзем працягваць змагацца за вызваленьне ўсіх палітвязьняў і ўсіх несправядліва асуджаных у нашай краіне”, - дадаў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
bchd.info/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт