Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты «Дзеі» адправілі сотні паштовак салідарнасьці асуджаным за наркотыкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2017 07:03
"Дзея" прапануе ўвесьці тэрмін «абарот наркотыкаў у нязначным памеры» і адмяніць для яго крымінальную адказнасьць.

«Насьця, вер у сябе! Ты не адна!», «Дружа, не губляй веры ў тое, што дабро і справядлівасьць перамогуць!». Агулам актывісты «Дзеі» разаслалі больш за 250 такіх «паштовак салідарнасьці» зьняволеным па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу («незаконны абарот наркотыкаў»).

Актывісты зьбіраюць подпісы за зьмены ў заканадаўстве. Яны прапануюць увесьці тэрмін «абарот наркотыкаў у нязначным памеры» і адмяніць для яго крымінальную адказнасьць.

«Будзьма салідарнымі з тымі, хто стаў ахвярай антычалавечных законаў нашай дзяржавы!» — гаворыцца ў лозунгу кампаніі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт