Камуністы-калякінцы выставяць на мясцовыя выбары каля ста кандыдатаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.10.2017 09:37
                    
                    Партыя таксама плянуе накіраваць у склад выбарчых камісій больш за 300 чалавек.
                
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Камуністы-калякінцы выставяць на мясцовыя выбары каля ста кандыдатаў
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» выставіць каля сотні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх пройдуць у 2018 годзе.
«На дадзены момант у сьпісе больш за сто чалавек, якія плянуюць пайсьці кандыдатамі ў дэпутаты абласных саветаў, Менгарсавета. Пакуль сытуацыя ня вельмі добра праглядаецца з прэтэндэнтамі на кандыдаты ў дэпутаты мясцовых і пасялковых саветаў ад партыі », - адзначыў намесьнік старшыні арганізацыі Валерый Ухналёў.
На папярэдніх мясцовых выбарах партыя вылучала 88 кандыдатаў у дэпутаты. «У гэтым годзе ў плянах вылучыць дзесьці 110 кандыдатаў», - сказаў Ухналёў.
Партыя таксама плянуе накіраваць у склад выбарчых камісій больш за 300 чалавек, піша БелаПАН.
5 лістапада «Справядлівы сьвет» правядзе паседжаньне пленума ЦК па пытаньні ўдзелу ў мясцовых выбарах, на якім будзе прадстаўлены больш пашыраны сьпіс кандыдатаў і іх пасланьне да выбаршчыкаў.

naviny.by/ав